Курганы на могiлках вёскі Васiлiнкi

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
"Бокшицкая средняя школа"

 

Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Сервисы | Знаменитые выпускники | 70 лет Великой Победе | 900-летие Слуцка | Год науки | Уголок правовых знаний | ГУО "Ясли-сад аг. Заполье Слуцкого района" | ГУО "Ясли-сад аг. Леньки Слуцкого района" | Год малой родины | Визитка школы

 

Меню раздела

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

хостинг

adm.edu.by

 


Дзяржаўная   ўстанова  адукацыi

« Бокшыцкая  сярэдняя  школа »

 

 

 

Курганы на могiлках вёскі Васiлiнкi

 

Секцыя «Гісторыя і грамадазнаўства»

 

Выканала:

Махлай Дар’я Дзмітрыеўна  

вучаніца 6 класа

Дамашні адрас:в.Васiлiнкi,

вул. Школьная, д. 41  

 

Кiраўнiк:Бартошык Н.П.,

настаўнік гiсторыі ДУА “Бокшыцкая СШ”

 

 

 

 

 

 

2014г.

 Слуцкі раён

Змест

 

Уводзiны

 

3

Глава  I. “Курганы шмат чаго нам гавораць…”

 

4

Глава  II. Дрыгавічы – сакуны 

 

6

Заключэнне

 

8

Лiтаратура

 

9

Дадаткі

 

10

  

Уводзiны

 

Каля  в.  Васiлiнкi   ёсць  могiлкi.  Там  шмат  высокiх  курганаў . Мне   было цiкава,  што  гэта  за  насыпы, і  адкуль   яны  тут  з'явiлiся ?  Я запытала  ў сваiх  родных:  цi  ведаюць  яны  пра  паходжанне  гэтых  курганаў. Але  дакладнага  адказу   я  не  пачула .  Хтосьці гаварыў, што гэта татарскія могілкі, хтосьці- шведскія. На могілках таксама няма нідзе ніякага надпісу пра гэтыя курганы. Такім чынам,  актуальнасць маёй працы заключаецца ў тым, каб расказаць праўду пра курганы  жыхарам Васілінак. Я вырашыла зрабіць апавяданне  у выглядзе даследчага  рэферата. Актуальнасць маей работы заключаецца ў пашырэнні ведаў пра гісторыю роднай вёскі.

Мэта:

Даведацца , якія людзі  пахаваны  ў  курганах. 

Гiпотэза:

Напэўна, курганы  з’яўляюцца   пахаваннямі   старажытных   людзей.

Задачы:

1.Знайсцi  лiтаратуру  пра  курганы  на  могілках  каля вёскі Васiлiнкi.

  1. На падставе вывучанай літаратуры высветліць паходжанне курганаў.

Галоўнымi   крынiцамi   ў  час  выканання  работы  былi наступныя:

1. Дапаможнiк  па  гiсторыi Беларусi 6 класа.

2. Кнiга  «Случчына:  мiнулае  і  сучаснасць »

3. Iнтэрнэт-сайт  «Наследие  Слуцкого  края»

4. Энцыклапедыя   па  археалогii  Беларусi

5. Даследчая работа  вучняў нашай школы  “Традыцыйная культура вёсак мікрарэгіёна школы /у дапамогу ўладальнікам аграсядзіб/”.

У дапаможніку расказваецца, што старажытныя людзі на тэрыторыі Беларусі хавалі сваіх нябожчыкаў у курганах.

У энцыклапедыі   па  археалогii  Беларусi змяшчаецца падрабязны матэрыял пра курганы у розных рэгіёнах нашай краіны, у тым ліку і пра курганы каля  вёскі Васілінкі. У кнiзе «Случчына: мiнулае  i сучаснасць».  падрабязна апісваюцца васілінкаўскія помнікі.

Такім чынам, прадметам майго даследвання стала  літаратура пра  археалогію і  старажытных  жыхароў Случчыны.

Аб’ектам даследчай працы з’явіліся шматлікія курганы на могілках  вёскі Васілінкі і, асабліва, археалагічныя  помнікі  “Курган  №2” і  “Курган  № 7”.

 

I.                  “Курганы шмат чаго нам гавораць…”

Янка Купала

У кнiзе «Случчына: мiнулае  i сучаснасць»  я   даведалася,   што   каля   вёскі Васiлiнкi   Бокшыцкага  сельсавета  ў  5  км   на   поўнач   ад   горада  Слуцка  маецца   курганная  група   з   трыццацi    насыпаў.   Яна   знаходзiцца   ў  1  км  на  захад   ад   вышэй  згаданай   вёскi  і  ў 300 м  на   ўсход   ад  шашы   Мінск-Слуцк,  на   вясковых   могiлках.   Курганная  група   выцягнутая   ланцужком  у  напрамку   поўнач-поўдзень  з  ухiлам  прыкладна  ў  30°  па  стрэлцы   гадзiннiка.  Вышыня   курганаў  ад  0,5  да  2,2  м.  Дыяметр  іх   ад  6 і  да  14  м.  Дадатак 1.

Помнiк   фiгурыруе   пад   назваю «Шведскiя  магiлы».  На   жаль, амаль   усе   курганы   моцна   пашкоджаны   сучаснымi   пахаваннямi .   Помнiк  быў   абследаваны   С.А. Дубiнскiм  у  ( 1929г.),  А.А. Егарэйчанкам  (1983-1985),  а  таксама  Л.У. Калядзiнскiм  (1991).  А ў  1992 г.  Л.У. Калядзiнскi   раскапаў  2  курганы.

   Курган  №2   меў  вышыню  1,7м  і  дыяметр  8 м.  Дадатак 2. Насып  кургана  быў   задзернаваны.  На ім раслi   дрэвы  10-15-цi  гадовага  ўзросту:  бяроза,  дубкi.  Дадатак 3.

   Курган  быў   разбiты  на  чатыры  сектары  па  лiнiях  поўнач-поўдзень  i захад-усход.  Распрацоўка  насыпу  вялася   на  пластах   таўшчынёю  ў  20  см.  Склад  насыпу  быў  аднастайны  i  ўяўляў   сабою   супесь   жаўтавата-шэрага  колеру.  

   У  паўночна-ўсходнім   сектары  кургана  на  глыбiнi  145  см  ад  паверхнi  яго  насыпу  была  выяўлена  дубовая   труна.  Яе  даўжыня  складала  194  см.  Труна  была  заарыентавана  па  восi  захад-усход  з  ухiлам  у  20°   супраць  стрэлкі  гадзiннiка.  Вечка  труны  захавалася  дрэнна.  Але  сама  труна  мела  адносна  добрую  захаванасць,  што  дазволiла  нават  узяць  кавалак  дошкi  ад  гэтай  труны  для  ўзору.  Таўшчыня  дошак  труны  3-3,5  см.

   Вiдаць,  труна  была  апушчана  ў  мацярык  недзе  на  глыбiню  40  см, г.зн.  на  вышыню  самой  труны, бо  наўкола  яе  грунт,у  адрозненнi ад  насыпу  кургана, быў  вельмi шчыльны.

   Шкілет,  якi   быў  ускрыты  ў  труне,   ляжаў   галавою  на  захад .  Рукi  нябожчыка  былі  складзены  на  жываце,  але  левая  рука  пахаванага  трошку  ссуналася  ўнiз.  Чэрап  нябожчыка  меў  сляды  моцнага  ўдару  вострым  прадметам, вiдаць, зброяй. Па  заключэнні  А.I.Кушняра , антраполага  з  Белдзяржунiверсітэта, які  прымаў  удзел  у  гэтых  раскопках,  нябожчык  быў   мужчына  ва  ўзросце  40-45  гадоў.  Адметна,  што  большасць  костак  шкiлета  нядрэнна захавалася [5].

Зубы  шкiлета, якiя  былi  таксама   паказаны   спецыялiсту-стаматолагу, мелi  абсалютна  здаровы  стан, без  прыкмет  карыеса  і парадантоза. Яны  былi толькi  троху  сцёртыя,  што  натуральна пры  ўжыванні  грубай  ежы.  Нiякiх  прадметаў  у  захаванні  не  было. Дадатак 4 [1].

Затое  ў  паўнёва-заходнiм  сектары   кургана,  на глыбiнi  60  см  ад 

паверхнi  яго  насыпу, быў  знойдзены  пярсцёнак  з  раз’ёмнымi  канцамi,

выраблены  ў  тэхнiцы  iмiтаванага  кручэння.   Пярсцёнак  даволі масiўны,  памерамі  2,14х2,15 см.  (па  ўнутраным  краi).  Таўшчыня  яго  0,35  см  па  канцах  і  да  0,56  см  у сярэдняй  частцы.  Вага  пярсцёнка  10,9 г [5]. Дадатак  5.

   Пярсцёнак  з  iмiтацыяй  кручэння  шырока  вядомы  сярод  старажытнарускiх  матэрыялаў.  Яны  не могуць  быць  храналагiчна  вызначальнымi, бо  бытуюць  у  шырокiм  храналагiчным  дыяпазоне, а  менавiта  з  пачатку  ХI  i  да  пачатку  ХV стст.  Храналагiчным  паказчыкам  тут  з’яўляецца  сплаў, з  якога  выраблялiся  самі  пярсцёнкi.Наш  пярсцёнак  быў  выраблены  з  латунi, дзе  з  лідыруючых  дамешкаў  яўна  дамiнiраваў  цынк, што  надавала  гэтаму  пярсцёнку  шэравата-серабрысты  колер. Менавіта  такi  склад  сплаву  быў  уласцiвы  для  ХI-  пачатку ХII  стст. Дадатак 6 [1].  

  Абрад  пахавання ў  труне,  заглыбленай  у  мацярык,  становішча  рук  нябожчыка,  блiзкае  да  хрысцiянскага  кананiчнага  абраду, адсутнасць  рэчаў  пры  нябожчыку, дазваляюць  меркаваць ,  што  перад  намi  даволі позняе  пахаванне, а  менавiта  ўласцiвае  для  другой  паловы  ХII-ХIII  стст.

  Дацiроўка  па  абраду  наўрад  ці  можа  супярэчыць  дацiроўцы  па  пярсцёнку. Бо як iўпрыгожванне, так  iяк адносна  каштоўная  рэч, ён  мог  знаходзiцца  ва  ўжытку  яшчэ  не  адін дзесятак гадоў .  Такiм  чынам,  гэтае  пахаванне  можна  ўсе  ж  датаваць  сярэдзiнай  ХII-ХIII  стст.

Абрад  пахавання  і   рэчавы   матэрыял  дазваляюць  датаваць   помнiк  сярэдзiнай   XII-XIIIстст. Належыць  ён   даўняшнiм   продкам   жыхароў   вёскі Васiлiнкi , дзе пэўна блiжэй  да  ручая, што некалi  ўпадаў  у  раку  Случ, трэба   шукаць  і  селiшча раннефеадальнага  часу.  Вiдаць, i  гэтае  селiшча, i  могiльнiк  размяшчалiся   ўздоўж  старажытнай  дарогi, што   злучала  ў  XII -XIIIстст. Менск  і  Слуцк.  У  этнiчных  жа  адносiнах, помнiк   прыпадае   на   цэнтр   зямляў   ўсходнеславянскага   племенi  дрыгавічаў. Дадатак 7.

  

II.               «Дрыгавічы – сакуны»

Усе на Случы мы сакуны,

Завомся сакунамі.

Адвеку хлеб наш сакаўны,
І мова сакаўная.

 Кастусь Цвірка

На сайце «Наследие  Слуцкого  края » я прачытала пра племя дрыгавічоў, якое насяляла ў тыя часы Случчыну. У даследчай рабоце  “Традыцыйная культура вёсак мікрарэгіёна школы /у дапамогу ўладальнікам аграсядзіб/”, якую ў 2010 годзе  выканалі вучні 11 класа Гарбацэвіч Кацярына  і ішыя, я даведалася, што Васілінкі населялі дрыгавічы – сакуны. Дадатак 8.

У V- VII стст. славяне , якія засялялі басейн ракі Прыпяць, пачалі актыўна асвойваць землі, якія знаходзіліся на поўнач ад іх тэрыторый. Карэнныя плямёны балтаў вымушаны былі саступіць: пакінуць свае землі , мігрыраваць на паўночны захад, або пасябраваць з новымі суседзямі. Мяркуючы па выніках археалагічных раскопак гарадзішчаў і выяўленых там папялішчаў, знаёмства не заўсёды заканчвалася мірна. У выніку сінтэзу карэнных балтаў і прышлых славян у IX стагоддзі з'явіліся новыя плямёны - крывічы, дрыгавічы (назва паходзіць ад стараславянскай словы «Дрыгва » - балота , багна) і радзімічы. Паўднёвая мяжа дрыгавіцкіх паселішчаў праходзіла на поўдзень ад Прыпяці. Усходняй мяжой быў Дняпро. На поўначы мяжой была лінія, якая праходзіць цяпер праз горада Барысаў і Заслаўе . На захадзе - багністая прастора, званая Выганаўскае балота. Прычым на поўначы дрыгавічы вельмі цесна жылі з крывічамі. Дадатак  9.

 Сакуны́ -частка беларускага племя дрыгавічаў, засялялі верхнюю плынь ракі Пціч і яе прытоку Арэсы (яе сакуны называлі Расой). Сакунамі іх назвалі за тое, што ўсе дзеясловы на «ся» ў іх сканчаюцца цвёрда на «са», напрыклад: выспоўса, нагукаласа (нагаварылася), завернесса, прогуляймаса, абачніса (прачніся). У кнізе “Памяць” таксама гаворыцца  пра  тое, што такія асаблівасці мовы характэрны і для  населенных пунктаў нашага сельскага савета. Дадатак 10.

Раскопкі, праведзеныя пад кіраўніцтвам Л.В. Колядзінского ў 1985-1986 гг. на Вялікай горцы ў нашым горадзе, выявілі пэўныя культурныя пласты. Можна выказаць здагадку , што першае невялікае паселішча дрыгавічоў  з'явілася тут ужо ў XI стагоддзі, а фарміраванне горада пачалося з XII стагоддзя. Дадатак 11.

Можна нават меркаваць, што ў Васілінках пахаваны жыхары старажытнага  Слуцка, сярод якіх былі і воіны.  Дадатак 11. Але гэта ўжо іншая тэма.

Дарэчы ...Да гэтага часу існуе сістэма рукапашнага бою дрыгавічоў, у аснове якой ляжаць карані з народнай барацьбы.

Яе асновы зарадзіліся яшчэ ў VIII -IX стагоддзях, калі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі пражывала племя ўсходніх славян- дрыгавічоў.

Абараняла племя дрыгавічоў дружына. Дружыннікі вызваляліся ад усіх сельскагаспадарчых работ і займаліся выключна фізічнай падрыхтоўкай для абароны роду ад набегаў воінаў варожых плямёнаў. Прычым падрыхтоўка вялася выключна па баявых правілах. Напрыклад, хлопчыкаў  у дружыну адбіралі з трохгадовага ўзросту. Іх кідалі ў ваду ракі, і тых, хто сам, без дапамогі дарослых, даплываў да берага, аддавалі на навучанне. Да шасці гадоў будучыя дружыннікі ў дасканаласці валодалі верхавой яздой, ўмелі добра плаваць і доўга знаходзіцца пад вадой без паветра, стралялі з лука, кідалі дроцікі, маглі без цяжкасцей здабыць агонь, ваду, выдатна палявалі і лавілі рыбу, ведалі асновы рускага рукапашнага бою. Большасць гэтых навыкаў дзеці атрымлівалі ў старажытнарускіх гульнях. А, напрыклад, гульня ў хованкі дажыла і да нашых дзён: з яе дапамогай дзеці вучыліся маскіравацца.

Да васьмі гадоў «чараўніцы» - настаўнікі псіхалагічнай падрыхтоўкі - па таемных методыках адбіралі дзяцей, здольных прадбачыць і прадказваць дзеянні праціўнікаў. У 14- гадовым узросце маладыя дружыннікі ў дасканаласці валодалі прыёмамі рускага рукапашнага бою, прычым былі

“обоюдо – рукими”  ваярамі: карысталіся двума мячамі, сякерамі, гэта значыць, валодалі раўнацэнна як правай, так і левай рукой . Яны выдатна маскіраваліся і маглі знаходзіцца ў засадзе ў нерухомым стане некалькі сутак. Для гэтага намаганнямі волі запавольвалі працу сэрца і іншых жыццёва важных органаў. На ляту злавіць выпушчаную ў іх стралу або кінуты нож было для дрыгавічоў дзіцячай забавай. Уменне валодаць любой зброяй , выкарыстоўваць для бою падручныя сродкі, выдатная фізічная падрыхтоўка рабілі гэтых воінаў непераможнымі ў сутычцы з ворагамі. Кожны чацвёрты з гэтых воінаў да 16 гадоў цалкам валодаў сваёй падсвядомасцю. Спецыяльныя заняткі і трэніроўкі з  «чараўніцамі» дазвалялі чытаць думкі праціўніка.  А гэта вельмі важна[1].

На маю думку, такія воіны моглі быць пахаваны ў нашых Васілінкаўскіх курганах.

 

Заключэнне

У працэсе працы над даследчым рэфератам  я вырашыла дзве  задачы:

знайшла  лiтаратуру  пра  курганы  на  могілках  каля вёскі Васiлiнкi і

высветліла паходжанне курганаў.  Я прачытала і расказала пра племя дрыгавічаў, якое засяляла ў перыяд Высокога сярэднявечча тэрыторыю Случчыны. Цяпер я ведаю, што ў час ранняга феадальнага ладу тут  было паселішча, жыхары якога былі пахаваны на могілках, якія змяшчаюцца каля цяперашняй вёскі Васілінкі.

На маю думку мэта работы дасягнута.  Ядаведалася, што   пахаваны  ў  курганах  на могілках каля  вёскі Васілінкі дрыгавічы. І менавіта тая частка дрыгавічаў, якая завецца сакунамі.

Гiпотэза аб тым, што  курганы  з’яўляюцца   пахаваннямі   старажытных   людзей, падцверджана, бо курганы насыпаны ў сярэдзiне   XII-XIIIстст. 

Практычная значнасць даследвання ў тым, што трэба прасіць у мясцовым сельсавеце паставіць знак, дзе будзе напісана, што гэта за курганы размешчаны на могілках.Дзеля гэтага я напісала пісьмо ў выканаўчы камітэт Бокшыцкага сельскага савета і прыклала да яго работу. Таксама настаўнікі школы будуць карыстацца матэрыялам пры правядзенні экскурсій на могілкі. Я выступіла на старонках газеты “Слуцкі край” з расказам пра сваю работу. Даследчы рэферат  размешчаны на школьным сайце.

Перспектывай работы  з’явіцца  распрацоўка турыстычнага маршрута  “ДУА“Бокшыцкая СШ” –Архітэктурны помнік  “Курганы XII-XIIIстст.” 

 

Лiтаратура

1. Аддзел культуры  Слуцкага гарвыканкама . Слуцкі краязнаўчы музей.  Да 880-годдзя заснавання горада Слуцка. Случчына: мінулае і сучаснасць. Выпуск 1.  Слуцк. ВКФ “Дзіва”.    1995.76 с.

2. Валошын,  Яўген.  Школьнікі адкапалі шкілет “багатай” жанчыны. tut.by. Культура  26. 06. 2012  

 

3. Памяць.    Слуцкі раён,    Слуцк. Т. 1,  Мн. 2000. 574  с.

4. Седов,  В.  В. Дреговичи  //  Советская археалогия. 1963.

5. “Традыцыйная культура вёсак мікрарэгіёна школы  /  у дапамогу ўладальнікам аграсядзіб/”.  Гарбацевіч К.  ДУО “Бокшыцкая СШ”.  2010.   43 с.  

6. Штыхаў,  Г.  В.  Гiсторыя Беларусi са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст. Вучэбны дапаможнiк  для  6 класа агульнаадукацыйных  устаноў з беларускай мовай навучання    Мінск “Выдавецкі цэнтр БДУ” 2009.143 с.

 

7. http://nasledie-sluck.by/

8. http://nasledie-sluck.by/ru/necropolis/63/

 

  

Дадатак I.

 

Дадатак 2.

 

   

Дадатак 3.

 

 

Дадатак 4.

 Журналіст ля шкілета забітага ў XI стагоддзі дрыгавіча-ваяра[1].

 

Дадатак 5.

 

 

Дадатак 6.

 

  

Дадатак  7.

 

  

Дадатак 8.

 

  

Дадатак 9.

 

Дадатак 10.

    

   

Дадатак 11.

 

  

Дадатак 12.

Шкілет "багатай жанчыны"дрыгавічоў, знойдзены ў 2012-м годзе[1].

 

 

Дадатак 13.

Памятник археологии. Курганный могильник расположен недалеко от д. Прощицы (1 км на запад).

 


       

     

        

                  




 


Искать, творить, стремиться к цели, быть первыми во всяком деле.



Адрес: 223640, аг.Заполье, Слуцкий район, Минская обл.

Телефон: (8-01795) 76141, (8-01795) 76138 
Электронная почта: bokshic@slutsk.edu.by