Школьная дарога даўжынёю ў шмат гадоў

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
"Бокшицкая средняя школа"

 

Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Сервисы | Знаменитые выпускники | 70 лет Великой Победе | 900-летие Слуцка | Год науки | Уголок правовых знаний | ГУО "Ясли-сад аг. Заполье Слуцкого района" | ГУО "Ясли-сад аг. Леньки Слуцкого района" | Год малой родины | Визитка школы

 

Меню раздела

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

хостинг

adm.edu.by

 


27 января на итоговом совещании работников системы образования, спорта и туризма было объявлено, что наша школа заняла 1 место в районном конкурсе “За достижение высоких показателей  в развитии образования” по итогам 2015 года в номинации “Лучшее учреждение общего среднего образования, расположенное в сельской местности”.

Хотелось бы, чтобы редакция написала полный текст моего письма, т.к. люди, названные в статье достойны всякого уважения. 

Школьная дарога даўжынёю ў шмат гадоў

30 снежня 1960 года былі аб’яднаны ў адным новым будынку дзве ўстановы: Бокшыцкая пачатковая і Васілінкаўская сярэдняя школы. Пачала жыццё новая ўстанова- Бокшышцая сярэдняя школа.

 Зімовые дні ў канцы снежня-пачатку студзеня заўсёды святочныя. Для нашай адукацыйнай установы гэта яшчэ і юбілейныя дні. У далёкім 1960 годзе якраз напярэдадні Новага году адкрылася новая ўстанова: Бокшышцая сярэдняя школа. Першый загад па школе быў выдадзены дырэктарам 30 снежня 1960 года. За выдатную вучобу і прыкладныя паводзіны  аб’яўлялася падзяка лепшым вучням. Канечне, калектыў вучняў і настаўнікаў узнік не ў пустым полі. Былі аб’яднаны ў адным новым будынку дзве ўстановы: Бокшыцкая пачатковая і Васілінкаўская сярэдняя школы. Кожная з гэтыз школ мае сваю адметную і шматгадовую гісторыю.

Папрацаваць над даследаваннем па гісторыі сістэмы адукацыі  школы пажадалі вучаніцы 9  класа Любоў Мацукевіч і Вераніка Варошка. Гэта было ў 2011 годзе. Дзяўчаты ужо сталі студэнткамі, але іх праца прынесла вялікі плён. Мы зараз ведаем, калі трэба адзначаць нараджэнне школы.

У 1860 годзе адчыніла дзверы Васілінкаўская школа граматы ў прыходзе Слуцкага Мікалаеўскага сабора. Пастаяннага памяшкання не было, таму прыходзілася і настаўнікам і вучням вандраваць па хатах. Вучыліся дзеці 5-6 месяцаў ў год зпозняй восені да ранняй вясны, астатні час дапамагалі бацькам. Настаўнікі былі розныя: святары, д’яканы, людзі з пачатковай адукацыяй. Школьнікамі станавіліся, ў асноўным, хлопчыкі. З усёй  вёскі іх збіралася 10-12 чалавек. Людзям запомніліся такія настаўнікі як Гурыновіч Іван Васільевіч. Басалыга Мікалай, Гарох.   Потым школа пераехала ў памяшканне пана Бірулі. Там ужо размяшчалася 4 класа.  

У 1927 годзеў весцы Васілінкі была пабудавана пачатковая школа. Гэта быўадзін невялікі будынак з дзвумя класаміі кватэрай настаўніка. У школе працавалі загадчыкІлюкевіч Н. П. інастаўніца Васілеўская І. М. У 1932г. школа стала семігадовай. З 1934 па 1936 г. г. дырэктарам быў Рубанаў Сяргей Фёдаравіч (потым Герой Сацыялістычнайпрацы, дырэктар школы №10 г. Слуцка).

Першы выпуск семігодкі адбыўсяў 1935 годзе. 7 класаўскончылі 22 вучня. У гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты спалілі школу. У 1944 годзе  памяшканне аддбудавалі. Дзеці зноў сталі вучыцца. Першы выпуск сярэдняй школы святкавалі ў 1954 годзе. З 1954 па 1960 гады атрымалі атэстат сталасці 209 навучэнцаў, з іх 13 - з залатым медалём.З 1950 па 1960 год 7 класаўскончылі 452 чалавекі. Установаспыніла сваё існаванне 01января 1961года. Апошні загад па школе быў зроблены 16 снежня 1960 года.

Ў 1929 годзеувёску Бокшыцы прыехала працаваць настаўніцай Таццяна Цімафеўна Шахлевіч. Будынка школы не было. Для заняткаў выдзелілі палову  дома ў Капарыха Адама Васільевіча. У класе было 36 вучняў. Таццяне Цімафеўне даводзілася працаваць днём з дзецьмі, ўвечары з дарослымі.

І толькі ў 1930 годзе пабудавалі Бокшыцкую пачатковую школу. Вучняў станавілася ўсё больш: ў 1937 годзе  зрабілі дадатковае памяшканне. У канцы 1960 года калгас пабудаваў двухпавярховую школу. Бокшыцкая пачаткоўка пераехала ў сярэднюю школу. А гэта ўжо іншая гісторыя.

У час станаўлення Бокшыцкай сярэдняй школы дырэктарстваў Іван Цімафеявіч Азярны(1960-1972 гг.). Яшчэ ён выкладаў русскую мову і літаратуру. У архіўных справаздачах Слуцкага аддела адуацыі Іван Цімафеявіч неаднаразова адзначаўся і як лепшы настаўнік-прадметнік, і як паспяховы дырэктар школы. Праславілі школу настаўнікі Т.А.Понтус, Барцэвіч, Г.В.Капарыха, выхавальнік вытворчай брыгады Калупацкі. Дарэчы, шмат гадоў у старэйшых класах выкладаліся  сельска-гаспадарчыя прадметы і выпускнікі атрымоўвалі адпаведныя прафесіі.

У семідзісятыя гады прошлага стагоддзя атрымалі званне “Заслуженный  учитель школ БССР”  дырэктар і настаўнік фізікі Сямён Раманавіч Абрамаў, настаўніца гісторыі Надзея Іосіфаўна Хорт. С. Р. Абрамаў узнагароджаны  медалём «Ветеран труда». Школа перайла на кабінетную сістэму навучання.

У васьмідзесятыя гады дваддцатага стагоддзя сярод лепшых у сваёй прафесіі зноў называлі педагогаў установы. С.Р.Абрамаў стаў выдатнікам народнай асветы. Настаўніца фізікі А.А.Ахрамовіч давала якасныя і трывалыя веды. Настаўніца русскай мовы і літаратуры Ю.С.Гарбатоўская праводіла ўрокі з высокім выхаваўчым патэнцыялам. Арганізатар внекласснай работы В.Д.Багданава шчыра дзялілася сваім досведам на  пленарным паседжанні работнікаў адукацыі Слуцкага раёна 27 жніўня 1985 года.

У дзевяностыя гады пачынаецца дэмаграфічны спад. Праводзілася чарговая адукацыйная рэформа рэформа.  Адміністрацыя, настаўнікі вырашалі новыя праблемы. Адной з першых у раёне ўстанова перайшла на профільнае навучанне. Тое, што школа працавала не толькі ў рэжыме функцыяніравання, але і развіцця, заслуга адміністрацыі і настаўнікаў таго часу. Многія з іх паспяхова працуюць і сёння.

Трыццаць пяць гадоў прысвеціла рабоце у якасці настаўніцы беларускай мовы і літаратуры выпускніца школы Галіна Іванаўна Рогаль, якая першы год як на заслужаным адпачынку. Па прыкладу Галіны Іванаўны больш за дзесяць яе выпусніц выбралі прафесію настаўніцы роднай мовы.  Больш за трыццаць гадоў аддаў школе адзіны мужчына ў калектыве, настаўнік тэхнічнай працы  Уладзімір Аляксандравіч Кур’ян. Добрасумленна і доўгатэрмінова працуюць выпускніцы ўстановы: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Міхайлаўна Чарніцкая, настаўніцы – філолагі Ала Вячаславаўна Акуловіч, Таццяна Сяргееўна Махлай (працавала дырэктарам з 1995 па 2004 год). Больш за двадцаць гадоў прысвецілі рабоце ў нашай установе  настаўніцы пачатковых класаў  Алена Міхайлаўна Бранавіцкая, Алена Дзмітрыеўна Пляўко, Наталля Пятроўна Бартошык(працавала намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце з 1995 па 2004 год).

Ствараюць утульнасць тэхработнікі-выпускніцы школы Зоя Міхайлаўна Гурыновіч,Валянціна Мікалаеўна Піткова, Наталля Уладзіміраўна Бурак, гатуюць смачныя абеды Таццяна Паўлаўна Гук, Жана Міхайлаўна Сідаровіч.

Падлічана, што пуцёўку ў жыццё за пяцьдзесят пяць гадоў атрымалі  каля двух тысяч ста выпускнікоў з сярэдняй адукацыяй. Залатыя медалі маюць двадцаць восем, сярэбраныя – чэтырнаддцаць чалавек. Выпускнікі паспяхова сацыялізіруюцца. Яны выбіраюць розныя прафесіі. Частка застаецца ў вёсцы: працуюць спецыяістамі агра-прамысловага комплекса, займаюцца бізнесам. Частка едзе ў гарады і атрымоўвае прафесіі эканамістаў, юрыстаў, інжынераў, афіцэраў, дактароў, настаўнікаў, работнікаў культуры, рабочыя спецыяльнасці. Паспяхова працуюць яны і за мяжой. Напрыклад, Анастасія Матусевіч, выпусніца 1999 года, скончыла эканамічны факультэт універсітэта ў г.Дэнвер(ЗША). Была лепшай студэнткай  года. Зараз – вядучы спецыяліст падатковай інспекцыі гэтага амерыканскага горада.  Іншым словам, сярод нашых выхаванцаў ёсць прадстаўнікі многіх сфер эканомікі. Усе выпускнікі - дастоўныя людзі: грамадзяне, працаўнікі, бацькі. Мы іх любім і ганарымся.

Школа працуе, як ва ўсе часы: настаўнікі вучацца самі і вучаць дзяцей.Па выніках працоўнага спаборніцтва 2015 г. наша ўстанова заняла першае месца сярод вясковых школ. Увесь сённяшні калектыў спрацаваў на выдатна. Канечне, гэта не прычына для самазаспакаення і залішняга гонару. Падмурак поспеху быў закладзены папярэднімі пакаленнямі педагогаў. Яны вучылі працаваць, служыць Радзіме, дзецям, любіць сваю работу, быць сапраўднымі настаўнікамі. Гэта перамога - даніна павагі педагогам, для каго дарога ў храм ведаў стала даўжынёю ў жыццё. 

 

Наталля Бартошык,

настаўніца  гісторыі ДУА «Бокшыцкая сярэдняя школа»  

http://s-k.by/

 


       

     

        

                  




 


Искать, творить, стремиться к цели, быть первыми во всяком деле.



Адрес: 223640, аг.Заполье, Слуцкий район, Минская обл.

Телефон: (8-01795) 76141, (8-01795) 76138 
Электронная почта: bokshic@slutsk.edu.by