Передовой педагогический опыт

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
"Бокшицкая средняя школа"


 

Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Виртуальный методический центр | Сервисы | Знаменитые выпускники | 70 лет Великой Победе | 900-летие Слуцка | Год науки | Уголок правовых знаний | ГУО "Ясли-сад аг. Заполье Слуцкого района" | ГУО "Ясли-сад аг. Леньки Слуцкого района" | Год малой родины | Визитка школы

 

Меню раздела

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

хостинг

adm.edu.by

 


Беларускі гістарычны часопіс №1/2015 г.

Наталля БАРТОШЫК

КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ  сельскай гаспадаркі ў Беларускай ССР

БАРТОШЫК Наталля Пятроўна.

Настаўніца Бокшыцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна. Нарадзілася ў пас. Ярэські

Гогалеўскага раёна Палтаўскай вобл. У 1986 г. закончыла гістарычны факультэт Смаленскага

дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя К.Маркса. Працавала ў Магілёўскім абласным

Палацы піянераў і школьнікаў (1986—1990 гг.). З 1995 па 2004 гг. — намеснікам дырэктара

па вучэбна-выхаваўчай рабоце Бокшыцкай СШ. Выкладала гісторыю і грамадазнаўства ў

Вясейскай СШ Слуцкага раёна. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Друкавалася ў часопісе "Вожатый", газетах  "Настаўніцкай газеце", "Слуцкі край", «Мінская праўда». 

КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ

сельскай гаспадаркі ў Беларускай ССР

X клас

У метадычнай распрацоўцы ўрока настаўнік розныя прыёмы па ўсведамленню і разуменню

вучнямі прычын, ходу і вынікаў правядзення калектывізацыі на тэрыторыі Беларусі.

Мэта урока: арганізаваць работу вучняў па за-

сваенню ведаў пра сутнасць працэса калектывіза-

цыі на тэрыторыі БССР.

Задачы ўрока:

адукацыйная: у выніку вывучэння тэмы

вучні павінны засвоіць прычыны, асноўныя

мерапрыемствы, якія праводзіла камуністычная

партыя для ажыццяўленння калектывізацыі,

вынікі яе правядзення;

развіваючыя: садзейнічаць развіццю ўменняў

вучняў аналізаваць гістарычную інфармацыю,

прадстаўленую ў розных крыніцах; выказваць

аргументаваны пункт погляду на гістарычныя

падзеі;

выхаваўчая: стварыць умовы для выхавання ў

вучняў гумананных каштоўнасцяў, паважлівага

стаўлення да гісторыі сваёй Бацькаўшчыны.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Забеспячэнне ўрока: Гісторыя Беларусі, 1917

— 1945 гг.: вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў

агул. сэрэд. адукацыі з беларус. мовай навучан-

ня / Я.К. Новік; аўтар метад. апарату В.В.Гінчук.

Мн., 2012; мультымедыйная презентацыя "Калек-

тывізацыя ў БССР"; раздатачны матэрыял.

План урока

I. Арганізацыйна-матывацыйны этап.

II. Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту

вучняў.

ІІІ. Аперацыйна-пазнавальны этап.

1. Прычыны правядзення калектывізацыі ў

БССР.

2. Пераход да суцэльнай калектывізацыі і

фарсіраванне яе тэмпаў. Вынікі калгаснага бу-

даўніцтва.

IV. Этап замацавання атрыманых ведаў.

V. Дамашняе заданне.

Ход урока

І. Арганізацыйна-матывацыйны этап.

Настаўнік вітае вучняў, звяртае ўвагу вучняў

на дошку, на якой запісана тэма ўрока "Калекты-

візацыя сельскай гаспадаркі ў Беларускай ССР".

Ён адзначае, што вывучаць гэтую тэму яны будуць

па матэрыялу вучэбнага дапаможніка, дакумен-

тальных і візуальных крыніцах, а таксама пра-

цаваць над прэзентацыяй.

II. Этап актуалізацыі суб’ектнага вопыту

вучняў (да 9 хвілін)

Настаўнік. Успомніце, хто з дзяржаўных дзе-

ячаў падчас првядзення нэпа меў сваю пазіцыю

па аграрнай палітыцы БССР, якая адрознівалася

ад афіцыйнага курсу кіраўнікоў камуністычнай

партыі? У чым была сутнасць яго палітыкі? (Ад-

каз. Такую палітыку праводзіў наркам земляробст-

ва Дзмітрый Прышчэпаў. Ён выступаў за развіццё

хутарской сістэмы, перасяленне беднаты на Урал,

Сібір і Далёкі Усход, стварэнне такой беларускай

вёскі, у якой пераважаюць гаспадаркі сераднякоў.)

Ці былі рэалізаваны гэтыя мерапрыемствы? (Ад-

каз. Не. Дзмітрый Прышчэпаў быў рэпрэсіраваны. )

На пачатку першай пяцігодкі, у 1927 г.,

аснову сельскай гаспадаркі складалі аднаасобныя

сялянскія гаспадаркі. На XV з’ездзе ВКП(б)

у 1927 годзе было прынята рашэнне правесці

калектывізацыю на тэрыторыі Савецкай краіны.

Што азначае паняцце "калектывізацыя"? — задае

настаўнік пытанне вучням і заслухоўвае адказы.

(Адказ. Калектывізацыя — аб’яднанне аднаасоб-

ных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя

гаспадаркі (калгасы)). Якім быў сацыяльны склад

сялян напярэдадні правядзення калектывізацыі?

(Адказ. У вёсцы пражывалі сяляне-беднякі, серад-

някі, кулакі.) Успомніце, як вы вывучаеце гіста-

рычны факт або падзею? (Адказ. Пры вывучэнні

гістарычнага факта або падзеі неабходна высвет-

ліць яго (яе) прычыны, асноўных удзельнікаў, ход

і вынікі.) Такім чынам, на ўроку нам неабходна

будзе вызначыць, як адбывалася калектывізацыя

ў БССР у 1928 — 1930-я гг.

ІІІ. Аперацыйна-пазнавальны этап.

1. Прычыны правядзення калектывізацыі ў

БССР.

Настаўнік на дошцы вывешвае ўмоныя абаз-

начэнні прыёма ІНСЕРТ (insert). Прапаноўвае

вучням рабіць пазначэнні на паперцы, што знахо-

дзіцца на палях кніг. На ёй пазначаны верх і ніз

старонкі каб было зручна супаставіць умоныя

пазначэнні з тэктам.

Настаўнік. Высвятляць прычыны калекты-

візацыі вы будзеце па тэксту вучэбнага дапамож-

ніка з дапамогай прыёма ІНСЕРТ (insert). Вам

неабходна чытаць пункт "Прычыны і асаблівас-

ці правядзення калектывізацыі ў БССР" (§ 14

вучэбнага дапаможніка, с. 76-77) і на палях умоў-

нымі абазначэннямі пазначаць значком v, тое,

пра што вы чытаеце, адпавядае таму, што вы ве-

даеце, значком — — тое, пра што вы чытаеце, су-

пярэчыць таму, што вы ўжо ведалі, або думалі,

што ведаеце, значком + — тое, пра што вы чытае-

це, з’яўляецца для вас новым, значком ? — тое,

пра што вы чытаеце, незразумела, або жадаеце

атрымаць падрабязныя звесткі па гэтым пытанні.

Пасля таго, як вучні прачыталі матэрыял ву-

чэбнага дапаможніка, настаўнік высвятляе, што

новага вучні даведаліся аб прычынах і прынцы-

пах правядзення калектывізацыі і дэманструе

ім незапоўненую схему "Правядзенне калекты-

візацыі ў БССР" і прапаноўвае ім запісаць у схе-

му мэты і прынцыпы правядзення калектывіза-

цыі (гл. дадатак 1).

Далей настаўнік адзначае, што на ўроку вучні

будуць весці ў сшытках летапіс падзеі і звяртаецца

да іх з пытаннем: Які гістарычны факт можна

лічыць пачаткам правядзення калектывізацыі?

(Адказ. XV з’езд ВКП(б) на якім быў прыняты курс

на правядзенне палітыкі калектывізацыі.)

2. Пераход да суцэльнай калектывізацыі і

фарсіраванне яе тэмпаў. Вынікі калгаснага бу-

даўніцтва.

Настаўнік. Адной з мэтаў правядзення калек-

тывізацыі было пераўтварэнне Беларускай ССР з

аграрна-індустрыяльнай у індустрыяльна-аграр-

ную рэспубліку, паскарэнне тэмпаў індустрыялі-

зацыі. Таму без патрэбных матэрыяльна-тэхніч-

ных і маральна-псіхалагічных умоў у другой пало-

ве 1929 — пачатку 1930-х гг. пачалася суцэльная

калектывізацыя. На гэта арыентавала пастанова

ЦК ВКП(б) 1930 г. "Аб тэмпе калектывізацыі і ме-

рах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву".

Для таго каб высветліць, як адбывалася калек-

тывізацыя на тэрыторыі Беларусі, кожная група

будзе працаваць з наступнымі крыніцамі: пер-

шая група прачытае і прааналізуе дакументаль-

ныя крыніцы, другая будзе працаваць з нагляд-

нымі крыніцамі — плакатамі, што былі створаны

ў той час, трэцяя група будзе рыхтаваць пра ка-

лектывізацыю прэзентацыю. Настаўнік кожнай

групе раздае карткі з заданнямі.

Група 1

Картка 1

Заданні.

1. Прачытайце дакумент "З даклада праўлення

калгаса "Асвета" Рачэнскага сельсавета ў Любан-

скі райпаляводсаюз аб працы", урывак з артыку-

ла І.В.Сталіна "Год вялікага пералому", матэрыял

рубрыкі "Гістарычны дакумент" вучэбнага дапа-

можніка (с. 80- 81), пісьмо Германа П.Л., жыхара

Бабруйскага раёна старшыні Цэнтральнага выка-

наўчага камітэта СССР М.І.Калініну і адкажыце

на пытанні пасля дакументальных матэрыялаў.

З даклада праўлення калгаса "Асвета" Рачэн-

скага сельсавета ў Любанскі* райпаляводсаюз аб

працы.

Студзень — люты 1930 г.

Наш калгас "Асвета" створаны на землях ве-

сак Вобчын і Засмужжа, якія налічваюць 285 бяд-

няцка-серадняцкіх гаспадарак і 15 кулацкіх. Кал-

гас арганізаваны паўтара месяца таму, 31 снежня

1929 г., у колькасці 40 гаспадарак. Праз два тыдні

ў калгасе налічвалася 80 гаспадарак, а яшчэ праз

два тыдні — 120 гаспадарак, а цяпер маецца 140

гаспадарак, што складае 49,02 працэнты усіх бяд-

няцка-серадняцкіх гаспадарак.

(...)

Дзякуючы хуткаму тэмпу росту нашага кал-

гаса і згуртаванню шэрагаў нашых калгаснікаў

і тое, што яны зразумелі шкоднасць кулацтва як

класа, мы змаглі правесці практычную работу па

раскулачванні 15 кулацкіх гаспадарак на праця-

гу аднаго дня.

На 19 студзеня абагулена бядняцкімі і серад-

няцкімі гаспадаркамі (як калгаснікамі, так і не

калгаснікамі) 3190 пуд. насення розных культур.

Канфіскавана ў кулакоў 190 пуд. і прынята ад спа-

жывецкай кааперацыі 175 пуд., а ўсяго маецца на

3 кладах калгаса 3560 пуд. рознага насення. (...)

Паводле пастановы агульнага сходу фонд насення

ствараецца як калгаснікамі, так і не калгасніка-

мі на ўсе 100 прац.

Абагуленне інвентара пачалося з 21 студзеня,

адначасова з абагуленнем насення. Інвентар абагу-

лены і поўнасцю агледжаны, але да рамонту яшчэ

не прыступілі. Абагуленне жывелы ідзе павольна

з-за адсутнасцю памяшканняў, аднак на сённяш-

ні дзень налічваецца абагуленых коней рабочых

— 33 штукі і маладняка — 19 штук. Кароў абагу-

лена 51 штука, з іх дойных — 25 штук. Авечак

з ягнятамі абагулена 135 штук, свіней абагулена

88 штук. (...)

* Цяпер г. Любань Мінская вобл.

(Гісторыя Беларусі, 1917 — 1945 гг.: 10 кл. : хрэст.

: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус.

і рус. мовамі навучання / аўт.-склад. А.А.Каваленя (і

інш.) ; метад. забеспячэнне С.А.Кудраўцавай; пад. рэд.

А.А.Кавалені. Мн., 2009. С. 96.)

Пытанні: Якія былі практычныя захады па

правядзенні калектывізацыі ў Рачэнскім сель-

савеце? Што нятрэба было абагульняць калгас-

нікам? Паразважайце, ці мог такі калгас спыніць

сваё існаванне.

Пытанні да матэрыялу рубрыкі "Гістарычны

дакумент" "Пастанова СНК СССР аб прыкметах

кулацкіх гаспадарак": Назавіце прыкметы, па

якіх вызначалі кулацкія гаспадаркі? Чаму, на

вашу думку, Саветам Народных Камісараў і кра-

явым (абласным) выканаўчым камітэтам прада-

стаўлялася права перайначваць гэтыя прыкметы?

Урывак з артыкула І.В.Сталіна

"Год вялікага пералому"

(...)

Размова ідзе аб карэнным пераломе ў развіцці

нашага земляробства ад дробнай і індывідуальнай

гаспадаркі да буйнога і перадавога калектыўна-

га землекарыстання, да сумеснай апрацоўкі зям-

лі, да машынна-трактарных станцый, да арцеляў,

калгасаў, што абапіраюцца на новую тэхніку, і та-

кім чынам да гігантаў-саўгасаў, узброеных трак-

тарамі і камбайнамі.

Дасягненне партыі ў тым, што нам удалося па-

вярнуць асноўныя масы сялянства ў шэрагу раё-

наў ад старога, капіталістычнага шляху развіц-

ця, ад ягока выйграе толькі кучка багацеяў-ка-

піталістаў, а велізарная большасць сялян выму-

шана разарацца і марнець у галечы, — да новага,

сацыялістычнага шляху развіцця, які выціскае

багацеяў-капіталістаў, а сераднякоў і беднату пе-

раўзбройвае па-новаму, узбройвае новымі прыла-

дамі, узбройвае трактарамі і сельскагаспадарчы-

мі машынамі, для таго каб даць ім выбрацца з га-

лечы і кулацкай кабалы на шырокі шлях таварыс-

цкай, калектыўнай апрацоўкі зямлі.

(...)

(Гісторыя Беларусі, 1917 — 1945 гг.: 10 кл. : хрэст.

: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус.

і рус. мовамі навучання / аўт.-склад. А.А.Каваленя (і

інш.) ; метад. забеспячэнне С.А.Кудраўцавай ; пад. рэд.

А.А.Кавалені. Мн., 2009. С. 92-93.)

Пытанні: У чым генеральны сакратар ЦК КПСС

І.Сталін бачыў перавагу развіцця калгаснага ладу

над індывідуальнай гаспадаркай? Якая палітыка

атрымала тэарэтычнае абгрунтаванне ў артыкуле

"Год вялікага пералому"? У чым заключаўся

"карэнны пералом" у працэсе ажыццяўлення

калектывізацыі?

Пісьмо Германа П.Л., жыхара Бабруйскага раё-

на, старшыні Цэнтральнага выканаўчага

камітэта Саюза ССР М.І.Калініну

Всесоюзному старосте

Михаилу Ивановичу Калинину

Германа Петра Леонидовича,

дер. хутора Бабич-Ляда,

Боб-

руйского округа того же района,

Боровицкого сельсовета

Заявление

4 апреля 1930 г.

Настоящим прошу Вас о помиловании.

Я выслан с родины с больной женой Анной 40

лет, детьми Марией 8 лет, Петром 6 лет, Павлом

3 лет, Еленой 2 лет в сибирскую тайгу на верную

гибель меня и семьи за то, что в нынешнем году я

платил индивидуальный налог, который был не-

правильно наложен.

Я имел 2 лошади, 2 коровы, 5 овец. Неужели

советская власть может так бесчеловечно обра-

щаться с теми, кто этого не заслужил.

Я сам и жена моя батраки, потому что работа-

ли все за откуп купленной земли моим отцом. Этот

выкуп 15 дес. земли я отрабатывал. Был пастухом

четыре года. Разве я виноват, что мой отец купил

землю, а меня за это нужно высылать на верную

смерть с семейством? Разве я виноват, что у нас в

сельсовете 50 % выслано людей только по ябедам.

Нас пригнали в ссылку в Табаринский рай-

он, Ирбитского округа в Петровский поселок. Мы

здесь погибаем с голоду, ребята мрут, хлеба и пи-

щи нет. Работать на лесозаготовках я не могу, у

меня рак желудка, поэтому должен с семейством

погибнуть.

На меня наложили индивидуально нынче 185

руб. Эту сумму я выплатил, имущество мое и скарб

все отняли, пусть бы на этом и кончилось, но за-

чем высылать, какой я преступник. Пусть совет-

ская власть немедленно берет у меня детей, они

пухнут с голоду, сам и жена погибнем только за

то, что мы строили советскую власть.

Перегибы в раскулачивании так велики, что

ссылать надо сначала работников нашего сельсо-

вета и РИКа. Скорей дайте помощь или давайте

работы, чтобы дети не издохли, дайте земли, что-

бы я на ней работал, или пусть нас устроят куда-

нибудь в колонию.

Прошу Вас, т. Калинин, обратить внимание,

что из 1500 семейств, которые высланы из Боб-

руйска, 50% невинно страдающих. Пусть кулаки

страдают, которые эксплуатировали наш труд, а

у меня ничего нет, я хожу в лаптях.

Адрес ссылки: Ирбитский округ, Табаринский

район, пос. Петровский, Оверенский сельсовет.

Проситель — Герман.

(История Отечества в документах. 1917—

1993 гг. Часть 2-я. 1921—1939 гг.: Хрестоматия

для учащихся ст. кл. сред. шк. / Сост. Л.И.Ларина.

М., 1994. С. 108-109.)

Пытанні: Чаму сям’я Пятра Германа апыну-

лася ў сібірскай тайзе? Ці было гэта апраўдана?

Выкажыце сваё стаўленне да лёсу сям’і Леаніда

Германа.

Выкарыстоўваючы прыведзеныя ў дакумен-

тах факты, раскажыце, як адбывалася калекты-

візацыя ў БССР.

Група 2

Картка 2

Заданні.

1. Разгледзьце плакаты (гл. дадатак 2), якія

былі створаны ў гады калектывізацыі, і абмяркуй-

це іх з дапамогай наступных пытанняў.

1. Якая падзея адлюстравана на плакаце?

2. Хто прадстаўлены на плакаце?

3. Якія мастацкія сродкі выкарыстаў аўтар для

свайго твора: колер, сімвалы і г.д.?

4. Якая значнасць гэтага плаката як сведчан-

ня такой падзеі, як калектывізацыя?

5. Ці адлюстроўвае гэты плакат аб’ктыўныя

працэсы калектывізацыі?

6. У чым каштоўнасць інфармацыі, якая ад-

люстравана на плакаце?

7. Выкажыце асабістыя адносіны да ўдзель-

нікаў, якія адлюстраваны на плакаце.

2. Расстаўце плакаты і карыкатуру адпаведна

храналогіі развіцця падзей.

3. Прадэманструйце плакаты аднакласнікам

і раскажыце, як адбывалася калектывізацыя на

тэрыторыі БССР.

Група 3

Картка 3

Заданні.

1. Прачытайце тэкст файла і разгледзьце ілю-

страцыі, якія спатрэбіцца для падрахтоўкі слайдаў.

2. На кожным слайдзе правільна суаднясіце

тэкст і ілюстрацыю і падрыхтуйце слайд. Размяс-

ціце слайды ў лагічнай паслядоўнасці.

3. Выкарыстоўваючы прэзентацыю, раска-

жыце вучням, як адбывалася калектывізацыя ў

БССР.

У выніку работы вучняў прэзентацыя набывае

натупны выгляд (гл.дадатак 3.)

У час прэзентацыі вучань расказвае пра знак

"Лучшему колхознику-ударнику".

На слайдзе прадстаўлены знак "Лучшему кол-

хознику-ударнику". Гэты знак авальнай формы.

Левы край знака ўтвораны пшанічным калоссем,

правая частка знака — чырвоны сцяг, на якім

размешчаны скрыжаваныя серп і молат і прапі-

саны тэкст: "Калгаснік — трывалая апора Савец-

кай улады ў вёсцы". У аснове кампазіцыі знака —

трактар на фоне заводскіх карпусоў. На трактары

надпіс: "Лепшаму", пад ім — сіняя эмалевая стуж-

ка са словамі: "Калгасніку-ударніку". Знак быў

выраблены з бронзы. Зацверджаны ў 1930 годзе.

Настаўніку неабходна мець на ўвазе, што пад-

час працы з візуальнамі крыніцамі, падрыхтоўкай

прэзентацыі вучням можа быць складана выкон-

ваць гэтую работу.

У такім выпадку ён кансультуе іх. Пасля вы-

канання заданняў настаўнік арганізуе работу вуч-

няў па прадстаўленню вынікаў сваёй работы. У

ходзе работы вучні запаўняюць у схеме "Правяд-

зенне калектывізацыі ў БССР" калонкі "Правяд-

зенне калектывізацыі" і "Вынікі" (гл. дадатак 1),

у стужку часу запісваюць наступныя даты і падзеі:

1928 г. — пачатак фарсіраванага стварэння калга-

саў; 1929 г. — "Год вялікага пералому" — выданне

артыкула І.Сталіна; 1930 г. — аб’яўлена палітыка

"ліквідацыі кулацтва як класа"; 1939 гг. — афі-

цыйнае завяршэнне калектывізацыі.

IV. Этап замацавання атрыманых ведаў.

Настаўнік. Якімі метадамі праводзілася

калектывізацыя? Як ажыццяўлялася палітыка

раскулачвання ў Беларусі? Ці былі дасягнуты

мэты калектывізацыі? Ці можам мы назваць

калектывізацыю неабходным эканамічным

крокам у эканамічным развіцці СССР? Як вы

ацэньваеце вынікі калектывізацыі?— задае

настаўнік вучням пытанні і заслухоўвае іх адказы.

Далей ён прапаноўвае кожнай групе скласці

сінквейн на тэму "Калектывізацыя". Нагадвае,

што сінквейн — гэта пяцірадкоўе, якое склада-

ецца па наступных правілах:

1-ы радок — адзін назоўнік, які адлюстроўвае

галоўную тэму (падзею);

2-і радок — два прыметнікі, якія характа-ры-

зуюць асноўную падзею;

3-і радок — тры дзеясловы, якія апісваюць

дзеянні;

4-ы радок — фраза, якая адлюстроўвае асноў-

ны вынік падзеі,

5-ы радок — выснова ў форме назоўніка (асса-

цыяцыя з першым словам).

(Варыянт адказу:

Калектывізацыя

Сталінская, суцэльная

Прымушала, стварала, адбірала

Сяляне станавіліся калгаснікамі

Рассяляньванне)

Заслухаўшы адказы вучняў, настаўнік адзна-

чае, што калектывізацыя з’яўлялася мэтанакіра-

ванай палітыкай камуністычнай партыі па абагу-

ленню асобных сялянскіх гаспадарак і ўсталяван-

ні адзінай дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытвор-

часці. У 1920—1930-я гг. адбылося пераўтварэнне

аграрна-індустрыяльнага грамадства БССР у інду-

стрыяльна-аграрнае. Асаблівасцямі правядзення

калектывізацыі на тэрыторыі Беларусі з’яўлялася

тое, што яна праводзілася ў некалькі этапаў: пер-

шы этап — 1929—1930-я гг., другі этап ажыц-

цяўляўся пасля далучэння ў 1939 г. тэрыторыі

Заходняй Беларусі; трэці, завяршальны, — пасля

Вялікай Айчыннай вайны.

V. Дамашняе заданне.

Настаўнік. Я прапаноўваю вам творчае да-

машняе заданне — напісаць эсэ на тэму "Калек-

тывізацыя ў Беларусі" аб’ёмам да дзвюх старо-

нак, абавязковае — прачытаць § 14 вучэбнага да-

паможніка, вусна адказаць на пытанні ў канцы

параграфа.

Схема

Правядзенне калектывізацыі ў БССР

Дадатак 1

КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ

Вынікі

Да 1939 г. больш за 90% сялянскіх

гаспадарак былі аб’яднаны ў калга-

сы; створаны МТС (на палях праца-

вала больш за 9 тыс. трактароў); уз-

расла колькасць калгаснага сялян-

ства; раскулачаны заможныя гас-

падаркі. У выніку правядзення

калектывізацыі забяспечвалася вы-

сокая індустрыялізацыя краіны.

Мэты

Забяспечыць: прамысловасць якаснай сельскагаспадар-

чай сыравінай, насельніцтва прадуктамі харчавання; па-

высіць эфектыўнасць гаспадарання шляхам выкарыстан-

ня сельскагаспадарчай тэхнікі і перадавога вопыту.

Правядзенне калектывізацыі

1. Стварэнне калгасаў. 2. Накіраванне 25-тысячнікаў на работу ў калгасы. 3. Другая палова 1929—

1930 — пачатак суцэльнай калектывізацыі: прымусовы запіс у калгас. Ліквідацыя кулакоў як кла-

са. 4. Дапушчэнне памылак: парушэнне прынцыпаў добраахвотнасці, забарона перасяляцца ў ін-

шыя месцы, прадаваць сваю маёмасць.

Прынцыпы рэалізацыі

Правядзенне прапагандыс-

цкай і арганізацыйнай рабо-

ты сярод сялян.

Стварэнне калгасаў на базе

калектыўнага гаспадарання

і добраахвотнага абагулення

сродкаў вытворчасці, коні,

як цяглавая сіла, сельскагас-

падарчыя пабудовы.

МЕТОДЫКА. ВОПЫТ

 

http://учительский.сайт/%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%BE%D1%88%D0%B8%D0%BA-%D0%9D%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%8F-%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%BD%D0%B0?action=add&element=el_materials#add           учительский.сайт/Бартошик-Наталья-Петровна

    

 


       

     

        

                  




 


Искать, творить, стремиться к цели, быть первыми во всяком деле.



Адрес: 223640, аг.Заполье, Слуцкий район, Минская обл.

Телефон: (8-01795) 76141, (8-01795) 76138 
Электронная почта: bokshic@slutsk.edu.by